На суботніку Прэзідэнт працаваў на стадыёне "Дынама"

24 апреля 2016

Вось так нефармальна, без гальштукаў, не ў дзелавым касцюме, а ў рабочых пальчатках, кіраўніцтва краіны, міністры, парламентарыі, сенатары, прадстаўнікі самых розных прафесій, журналісты ў тым ліку, наводзяць парадак у нашым агульным доме.

Прэзідэнт працаваў на стадыёне "Дынама". Пасля рэканструкцыі яго ўвядуць у эксплуатацыю ў снежні 2017 года. Стадыён атрымае першую катэгорыю міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з планамі будаўнікоў і праекціроўшчыкаў. Бо арэна ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, прынялі рашэнне захаваць вядомую аркаду. Прыйшлося на 60% зносіць старыя падтрыбунныя памяшканні. Затое зараз тут з'явіцца двухузроўневая стаянка для аўтатранспарту. Пасля кладкі падагрэву пад газонам "Дынама" можа выкарыстоўвацца не толькі лёгкаатлетамі, але і футбалістамі. Арэна здольная будзе змясціць 22 320 гледачоў. 75% пасадачных месцаў схаваюць пад дах.

Брыгада Прэзідэнта выконвала на аб'екце працы па бетаніраванні маналітных жалезабетонных бязбалачных перакрыццяў. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам на аб'екце працавалі спартсмены, трэнеры, кіраўніцтва Мінска, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання. На суботніку выканалі вялікі аб'ём працы - заліта 240 кубічных метраў (з іх 140 - брыгадай Кіраўніка дзяржавы).

Суботнікі адбыліся ва ўсіх рэгіёнах краіны без выключэння. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта ўдзельнічаў у будаўніцтве музейнага квартала ў Мінску, прэм'ер-міністр і галоўны дзяржкантралёр высадзілі дрэвы ў Лагойскам раёне. На славу папрацавалі парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і моладзевых арганізацый. Неабыякавыя людзі добраўпарадкавалі знакавыя месцы, мемарыяльныя комплексы, паркі і лясныя масівы літаральна за некалькі гадзін - так і бывае, калі праца ў радасць.

Добраахвотна папрацавалі ў свой законны выхадны больш як тры мільёны беларусаў. Сумеснымі намаганнямі сабралі 68 мільярдаў рублёў. 50% ад гэтай сумы пойдзе на будаўніцтва Гомельскай дзіцячай клінічнай бальніцы.