На сцэне Палаца Рэспублікі праходзіць юбілейны 10-ты конкурс Тэлевяршыня

17 апреля 2014
Усяго было пададзена больш за дзве сотні заявак. Змагацца за званне лепшых тэлевізіёншчыкі будуць у 25 намінацыях. Адзначым, летась Белтэлерадыёкампанія атрымала 10 узнагарод, у тым ліку і Гран-пры конкурсу - за праект Лёс гігантаў. На цяперашняй Тэлевяршыне прэтэндэнты ад найбуйнейшага медыяхолдынга Беларусі прадстаўлены практычна ў кожнай намінацыі.