На будоўлю беларускай АЭС прыехалі больш за паўсотні журналістаў з 7 краін

9 октября 2019

На першым блоку Беларускай АЭС рыхтуюцца правесці выпрабаванні  з імітатарамі ядзернага паліва. Аб ходзе будаўніцтва аб'екта  сёння расказалі замежным СМІ. У Астравец прыехалі больш за паўсотні журналістаў з 7 краін. Ім паказалі аб'екты пускавога комплексу, задзейнічаныя ў выпрацоўцы электраэнергіі, а таксама ўпершыню для іх правялі экскурсію  па вайсковай часці СПА Мінабароны. Яна знаходзіцца недалёка ад БелАЭС, якая будуецца. Фізічная гатоўнасць станцыі больш за 80 працэнтаў. 

Прэс-тур для замежных журналістаў у рамках беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму  праводзіцца ўжо чацвёрты раз.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя