Больш як 100 студэнтаў працуюць на будаўніцтве мінскага метро

6 августа 2019

У абітурыентаў, хто ўжо паступіў, зараз ёсць час перадыхнуць і набрацца сіл.

 А вось студэнты, у якіх зараз канікулы, насупраць, не прапускаюць магчымасці правесці лета з карысцю і папрацаваць. Больш як 100 беларускіх і расійскіх студэнтаў дапамагаюць рабочым на будоўлі трэцяй лініі мінскага метро. Акрамя добрага вопыту для будучых будаўнікоў, гэта яшчэ і магчымасць зарабіць. Абяцаюць ад 700 рублёў за месяц. Нядаўна да моладзевай будоўлі далучыліся студэнты з Санкт-Пецярбурга. У сваю чаргу нашы студэнты амаль месяц працуюць на адным з гістарычных аб'ектаў Піцера. Зрэшты,   такі абмен ужо даўняя традыцыя.

Георгій Драздоў, навучэнец Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа: "Для нас як для будучых будаўнікоў вельмі важна працаваць тут, атрымліваючы вопыт у будучыні. Бо ўсе пасля каледжа будуць паступаць на інжынерныя спецыяльнасці і ўсім усё роўна трэба прапрацаваць звычайнымі рабочымі, каб ведаць, як гэта адбываецца знутры".

Дар'я Рык, студэнтка Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (Расія): "У мяне бацькі былі будатрадаўцы, бабуля з дзядуляй, і я пайшла па іх слядах. Тут выдатныя людзі, яны ўсе старэйшыя за мяне, да мяне ставяцца хутчэй як да дачкі, чым як да дзяўчыны. Гэта значыць, усё выдатна. Нас тут вельмі любяць, шануюць".

Студэнты змогуць працаваць на трэцяй ветцы метро і ў верасні. Прадугледжаны індывідуальны графік, каб праца не перашкаджала вучобе. Усяго ў Мінску на розных аб'ектах працуюць каля 4 тысяч хлоцаў і дзяўчат. У лідарах - будаўнічы кірунак, таксама набірае папулярнасць сэрвісны.