26 гадоў на варце фінансавай бяспекі, барацьба з карупцыяй і тысячы раскрытых злачынстваў у сферы эканомікі. Сёння дзень нараджэння ў органаў фінансавых расследаванняў. Асноўныя сілы фінансавай міліцыі засяроджаны на выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, кантролі над выдаткоўваннем бюджэтных сродкаў і крэдытных рэсурсаў, накіраваных на рэалізацыю дзяржпраграм і буйных інвестыцыйных праектаў. А таксама процідзеянне ўхіленню ад выплаты падаткаў і лжэпрадпрымальніцтву, выяўленне карупцыйных злачынстваў у эканамічнай сферы. Толькі сёлета пры трохразовым зніжэнні праверак ведамства выявіла звыш паўтысячы карупцыйных і эканамічных злачынстваў. У бюджэт паступіла без малога 50 мільёнаў рублёў.













