На сталіцу насоўваюцца дажджы з навальніцамі

30 мая 2013

У дадатак да вільготнай карціны - моцны вецер. Парывы дасягнуць 15-20 метраў за секунду. Але заўтра прагнозы сіноптыкаў не абнадзейваюць - развітацца з парасонамі не атрымаецца на працягу ўсіх выхадных. Першыя дні лета ў кароткачасовых дажджах па ўсёй тэрыторыі вобласці. Месцамі ліўні і навальніца, магчымы град. Днём 18-20 цяпла, уначы не вышэй за 15 градусаў.