Іх не палохаюць ні паказанні тэрмометраў, ні прагнозы сіноптыкаў. Усе часцей на сталічных вадаёмах можна ўбачыць так званых маржоў, якія ліха акунаюцца ў сцюдзёную ваду.
З тымі, хто не баіцца адмоўных тэмператур і з лёгкасцю робіць водныя працэдуры не толькі летам, але і зімой, пазнаёмілася Антаніна Станкевіч.
Ен выбягае на мароз у адных плаўках. Да палонкі метраў 50. Але холад, быццам бы, ніяк не ўплывае на Уладзіміра Альховіка.
Адна, другая, трэцяя прыступка - і вось ужо Уладзімір з галавой апускаецца ў сцюдзёную ваду. Халодна становіцца нават нам, а вось мужчына нават і не ўтойвае свайго задавальнення. І ні кропелькі не халодна - сцвярджае Уладзімір пасля воднай працэдуры.
Але ўсе ж такі ў нас есць сумленне - вялікае інтэрв'ю вырашаем запісаць у памяшканні, каб не марозіць нават такога маржа са стажам. Хоць ратавальнік і пераконвае: нічога страшнага, не захварэю.
Пасля такога подзвіга гарачая гарбата здаецца асабліва смачнай. Ды і выпіць нешта цёплае - вельмі пажадана. Дарэчы, маржаваннем сёння можна займацца на многіх вадаёмах сталіцы, але спецыялісты раяць рабіць гэта ў непасрэднай блізкасці ад выратавальных станцый: калі штосьці пойдзе не так, спецыялісты падаспеюць на дапамогу.
Зараз у сталіцы ёсць некалькі клубаў, якія аб'ядноўваюць аматараў зімовага купання і загартоўвання. Па назіраннях спецыялістаў, часцей за ўсё займаюцца гэтым людзі ад 35 гадоў і старэйшыя. Нярэдкія купальшчыкі і жанчыны. У тым ліку, вельмі паважанага ўзросту.