На сталічных маршрутах з'явіўся першы грамадскі транспарт на батарэйках

17 мая 2017

Тэст-драйв электробуса мінчане могуць здзейсніць па графіку 59 тралейбуса кожны дзень, акрамя выхадных. Пакуль па горадзе курсіруюць чатыры электрычныя аўтобусы. Спецыяльныя "разеткі" для запраўкі сучаснага транспарту ўсталяваны на канцавых прыпынках маршруту. Каб аднавіць запас батарэек, электробусу дастаткова 5 хвілін.

Хутка сталічны парк электробусаў дасягне 20 машын. Акрамя таго, у найбліжэйшы час плануецца, што сучасны транспарт з'явіцца і на тралейбусным маршруце № 43.