На сталічным праспекце Незалежнасці прайшоў парад ратавальнікаў

23 июля 2016

Напярэдадні Дня пажарнай службы ў Мінску праходзяць святочныя мерапрыемствы. Па традыцыі на праспекце Незалежнасці прайшоў парад ратавальнікаў.

Машыны спецтэхнікі прайшлі ад цырка да плошчы Перамогі, а ў небе госці і жыхары сталіцы маглі назіраць авіяцыю ратавальнікаў. У парку Горкага адбыўся пляц-канцэрт узвода ганаровай варты, а таксама парад плаўсродкаў ратавальнікаў. Адзначым, што ў мерапрыемстве ўдзельнічаў самы вялікі верталёт у свеце - Мі-26.

Дзень пажарнай службы ў Беларусі святкуецца 25 ліпеня. Але паколькі сёлета свята выпала на рабочы дзень, ратавальнікі вырашылі арганізаваць урачыстасці загадзя.