На сценах мінскіх будынкаў пасяліліся птушкі

17 мая 2017

Экалагічны стрыт-арт – ініцыятыва арнітолагаў. Вобразы для графіці выбіраюцца невыпадкова – гэта крылатыя, якія ў розны час станавіліся птушкай года. Дамы ў Мінску ўпрыгожылі ўжо малюнкі гогаля і вушастай савы.

Месца новага арт-аб’екта, галоўным героем якога стане птушка года 2017 жаўрук-смяцюх, пакуль трымаецца ў сакрэце. Дарэчы, сёлета ў нашай краіне крылатую апякунку года выбіралі ўжо сямнаццаты раз.