На стары Новы год ёсць шанцы сустрэць сапраўдную зіму

11 января 2014

У гэтыя дні ў Беларусі гавораць пра тое, калі ж на змену дажджам прыйдзе, нарэшце, снег. І, здаецца, дачакаліся. Паводле слоў сіноптыкаў, снежнае покрыва пад нагамі можна будзе ўбачыць ужо заўтра. Прагноз такі: на большай частцы пройдуць ападкі ў выглядзе снегу. Месцамі завея. Праўда, ці будуць сумёты, пакуль яшчэ вялікае пытанне. У гэтых жа прагнозах паведамляецца, што тэмпература паветра на працягу сутак складзе да 4 градусаў цяпла. Зрэшты, ужо ў пачатку наступнага тыдня - мінус 3-9. Гэта значыць на стары Новы год ёсць усе шанцы сустрэць сапраўдную зіму.