На стадыёне "Дынама" адкрыецца футбольная фан-зона да Еўра-2021

21 мая 2021

Мінскі стадыён "Дынама" рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы па футболе. На час кантынентальнага форуму спарткомплекс ператворыцца ў адну вялікую і камфортную фан-зону. Тут разлічваюць на 5 з паловай - 6 тысяч балельшчыкаў, якія змогуць зручна размясціцца на зялёнай зоне і дарожках. У выпадку непагадзі ўсе прысутныя змогуць схавацца на трыбунах стадыёна. Будуць працаваць і фуд-корты. Размяшчэнне аматараў футбола пройдзе з выконваннем усіх антыкавідных мер. Для балельшчыкаў таксама арганізуюць розныя майстар-класы і конкурсы. Не застануцца без справы і дзеці, якія прыйдуць з бацькамі. Нагадаем, першы матч чэмпіянату Еўропы пройдзе 11 чэрвеня. Кантынентальны турнір стартуе ў 10 вечара паядынкам зборных Італіі і Турцыі.