На змену маразам у Беларусь прыйшло вясновае надвор'е

19 марта 2018
Першая палова тыдня застанецца сонечнай. Тэмпература днём будзе павышацца да плюс 5. Пры гэтым уначы - невялікі мінус, таму магчымы галалёд. У Мінск у другой палове тыдня вернуцца ападкі, мокры снег. А слупкі тэрмометраў усё роўна пойдуць уверх. Дарэчы, у гэтыя выхадныя сіноптыкі зафіксавалі тэмпературу на 5-10 градусаў ніжэйшую за кліматычную норму.