На слаўгарадскай зямлі адзначылі гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

25 ноября 2015

На гераічнай слаўгарадскай зямлі сёння адзначылі гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цэлы месяц у 1941 тут стаяў фронт. Савецкія войскі разам з партызанамі не давалі ворагу перабрацца праз Сож. Баі пад Слаўгарадам гісторыкі дагэтуль завуць самымі разлютаванымі за ўсю гісторыю вайны. А колькасць загінуўшых і без вестак прапаўшых салдат вылічаецца тысячамі. Астанкі двух байцоў, знойдзеныя напярэдадні пошукавікамі ў раёне вёскі Аляксандраўка, сёння з ушанаваннямі перапахавалі ў гарадскім парку. Ва ўрачыстым мітынгу прынялі ўдзел і госці з Ніжняга Ноўгарада. Дзе калісьці і фарміраваліся першыя баявыя дэвізіі.

Менавіта дзякуючы такім пошукавым аперацыям слаўгарадскі краязнаўчы музей папоўніўся ўнікальнымі рарытэтамі - асабістымі рэчамі герояў-землякоў і загінуўшых у гады вайны савецкіх салдат. Спецыяльна да гадавіны вызвалення раёна тут адкрылася экспазыцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай.