На поўначы Беларусі збіраюць ураджай экзатычных фруктаў

20 января 2018

Аранжэрэя вітамінаў знаходзіцца ў Чашніцкім раёне на тэрыторыі аграсядзібы. Адпачыць пад пальмамі сюды едуць госці з розных краін. Мая калега Марына Раманоўская таксама пабывала у экзатычным садзе і пераканалася: знайсці лета у Беларусі можна нават у студзені.

Гаспадыня сядзібы кажа, што яе апельсіны і бананы вельмі салодкія і сакавітыя, бо вырашчаны з любоўю. Прапаную паглядзець сюжет і атрымаць вітамінны зарад.

Гаспадыня сядзібы кажа, што яе апельсіны і мандарыны вельмі салодкія і сакавітыя, бо вырашчаны з любоўю. Прапаную паглядзець сюжэт і атрымаць вітамінавы зарад.

Яшчэ некалькі гадоў таму нават сама гаспадыня аграсядзібы не верыла, што на поўначы краіны можна атрымаць ураджай бананаў. Эксперымент удаўся. І зараз у зімовым садзе растуць некалькі дзясяткаў відаў самых розных экзатычных раслін.

Пад зімовы сад адвялі 12 сотак. Каб вечназялёныя расліны на поўначы Беларусі адчувалі сябе як дома, патрэбен пэўны клімат. Нават калі за вокнамі мінус, у аранжарэі - не ніжэй за 12 градусаў цяпла. Зараз самы час збіраць ураджай цытрусавых. Гарбата з лімонам, расказвае гаспадыня, правераны сродак не толькі для падтрымання імунітэту, але і добрага настрою.

Расія, Кітай, Японія. Адпачыць пад пальмамі ў Віцебскую вобласць прыязджаюць турысты з розных краін свету. Асабліва падабаецца тут сем’ям з маленькімі дзецьмі. Гасцей абавязкова частуюць сокамі з хатніх апельсінаў і фруктовым варэннем. У агранамічных планах гаспадыні - збіраць і ўраджай ананасаў.

Прагулка па аранжарэі, пішуць у сваіх водгуках турысты, вельмі добры антыдэпрэсант. Нават у студзені тут сапраўднае лета. У самым разгары і сезон самакатаў.