На поўнач Беларусі завезлі паўсотні высакародных аленяў

11 января 2018

9 гадзін у дарозе да новага дома. На поўнач Беларусі з Палесся завезлі паўсотні высакародных аленяў. У рэгіёне працягваецца работа па аднаўленні папуляцыі гэтага віду. Да канца XIX стагоддзя на гэтай тэрыторыі высакародны алень быў практычна знішчаны. Спецыялісты разлічваюць, што праз некалькі гадоў яго колькасць павялічыцца і на гэты від будзе дазволена паляваць.

Да прыезду жывёл рыхтаваліся загадзя. Пабудавалі часовы вальер. На плошчы15 гектараў алені правядуць паўгода. За гэты час яны прывыкнуць да новай мясцовасці і займеюць патомства.