На сёння сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

19 июля 2013
Па краіне чакаюцца моцныя ліўні, месцамі навальніцы. Шквалістае ўзмацненне ветру да 20 м/з. Затое тэмпература днём будзе камфортнай - 20-26 цяпла, па поўдні - да 28. А на выхадных ужо пахаладае - слупкі тэрмометраў апусцяцца да 14 градусаў са знакам плюс. Наступны тыдзень пачнецца таксама даволі прахалодна, дажджы прадоўжацца, месцамі прагрымяць навальніцы.