На сёння і заўтра ў Мінску аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

1 Сакавіка 2016

У першы дзень вясны сіноптыкі прагназуюць тэмпературу паветра каля нуля, снег, дождж і вецер парывамі да 15 метраў за секунду. Складаныя ўмовы прынёс паўднёвы цыклон "Зісі". На заўтра таксама аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Ноччу чакаецца наліпанне снегу, на дарогах магчыма галалёдзіца. Таму ДАІ Мінска заклікае пешаходаў і вадзіцеляў быць асабліва ўважлівымі. Неабходна выконваць хуткасны рэжым, кіраваць транспартным сродкам асцярожна, улічваючы інтэнсіўнасць руху, дарожныя і пагодныя ўмовы. Пешаходам варта выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак.