На сайце МНС ёсць інтэрактыўная карта купеляў

18 января 2019

Для купанняў на Вадохрышча па ўсёй краіне будуць абсталяваныя больш як 160 купеляў. МНС на сваім сайце падрыхтавала інтэрактыўную карту купеляў. Дзяжурства на іх будуць весці вадалазы АСВОДа, ратавальнікі, медыкі і міліцыя. Пры неабходнасці спецыялісты раскажуць, як падрыхтавацца да акунання, а ў выпадку няштатнай сітуацыі акажуць дапамогу.