На сайце Белтэлерадыёкампаніі пройдзе анлайн-канферэнцыя, прысвечаная пытанням развіцця моладзевага руху

13 августа 2015

Сёння апоўдні на сайце Белтэлерадыёкампаніі пройдзе анлайн-канферэнцыя, прысвечаная пытанням развіцця моладзевага руху. Госця студыі - сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, каардынатар руху "Добрае сэрца" Вікторыя Мянанава. Яна распавядзе аб працы сотняў тысяч самых ініцыятыўных і неабыякавых маладых людзей, якія ажыццяўляюць вялізную колькасць цікавых і карысных праектаў. Свае пытанні вы можаце задаваць ужо зараз, запоўніўшы спецыяльную форму на сайце tvr.by.