На сайце Белтэлерадыёкампаніі прайшла анлайн-канферэнцыя са старшынёй Беларускага саюза прадпрымальнікаў

4 июня 2015

Кожны трэці беларус у працаздольным узросце заняты ў прыватным бізнесе. Cёння каля паўтара мільёна чалавек працуе на сябе. Станоўчую дынаміку развіцця бізнесу адзначыў сёння старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Госць студыі растлумачыў, чым абумоўлены прырост прыватнай ініцыятывы.

На думку эксперта, павышэння цэн на імпартныя і беларускія тавары з новага года не прагназуецца. Канкурэнцыя ў барацьбе за спажыўца будзе стрымліваць цэны на прымальным узроўні. Адказы на надзённыя пытанні для прыватнага бізнесу шукайце ў відэаверсіі і тэкставай трансляцыі анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя