На сайце Белтэлерадыёкампаніі прайшла анлайн-канферэнцыя з першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым

12 сентября 2013
Рамонт вуліц і дарог, добраўпарадкаванне і, бадай, самае рэйтынгавае пытанне - парковачнае.

Падрабязнасці ў Антаніны Станкевіч.

Парковачнае пытанне, на думку чыноўніка, яшчэ не паспела сапсаваць мінчан. Але, мяркуючы па тым, што адразу некалькі тэлегледачоў пацікавіліся менавіта гэтым бокам гарадскога жыцця, можна зрабіць выснову, што праблема стаіць даволі востра. Сёння ў Мінску больш за 800 тысяч ўласных аўтамабіляў. Да канца года ў планах гарадскіх уладаў пабудаваць яшчэ 20 тысяч новых месцаў, з іх больш за 11 тысяч - у дварах.


Выйсцем з сітуацыі можа стаць развіццё сістэмы так званых экапарковак, якія дазваляюць пакідаць аўтамабіль на газоне. Аднак кошт такіх прыстасаванняў пакуль што даволі высокі - прыкладна столькі ж каштуе асфальтаванае машына-месца. Зараз у планах - наладзіць выпуск спецыяльных экасетак у Мінску. Да таго ж і да аўтаўладальнікаў, якія выберуць такі спосаб паркоўкі, у спецыялстаў ёсць шэраг патрабаванняў.


Развіццё вулічна-транспартнай сеткі - яшчэ адзін перспектыўны напрамак развіцця сталіцы. Акрамя метро, у горадзе плануюць павялічваць колькасць шматузроўневых развязак, а таксама пашыраць асноўныя магістралі.


Людзей цікавілі і іншыя пытанні: добраўпарадкаванне, цеплавая мадэрнізацыя дамоў, падрыхтоўка да зімы, будаўніцтва спецыяльных пляцовак для выгулу жывёл.
Поўная версія анлайн-канферэнцыі на афіцыйным партале Белтэлерадыёкампаніі.