На сайце Белтэлерадыёкампаніі праходзіць галасаванне за адну з песень ІІ Еўрапейскіх гульняў

31 июля 2018

На tvr.by можна праслухаць пяць кампазіцый і выбраць упадабаную. Менавіта яны прайшлі ў фінал па выніках двух адборачных этапаў конкурсу. Пасля грамадскага абмеркавання тройку лепшых выбера прафесійнае журы.