На рынку нерухомасці з'явяцца новыя тэндэнцыі

12 сентября 2019

Эканамічныя аналітыкі захоўваюць аптымізм і ў адносінах да рынку нерухомасці.  Ён працягвае дэманстраваць стабільнасць. За паўгоддзе ў Мінску здадзена амаль 160 тысяч квадратных метраў жылля. Гэта 14 шматпавярховых дамоў. Эксперты разлічваюць, што агульны гадавы план па будаўніцтве будзе выкананы. Аднак адзначаюць, што нельга ігнараваць і новыя тэндэнцыі. 

Для даведкі. 15 гадоў таму большасць беларусаў шукала менавіта 3-пакаёвыя кватэры плошчай да 120 квадратаў з доўгімі калідорамі і прасторнымі кухнямі. Многія іх нават аб'ядноўвалі з гасцёўнямі  і атрымліваўся вялікі пакой - студыя.

Каля 7 гадоў таму тэндэнцыя змянілася. Актыўным попытам сталі карыстацца ўжо двухпакаёвыя ў сярэднім на 60 квадратных метраў. У іх імкнуліся ўкладваць грошы на старце вырашэння кватэрнага пытання. Добра купляліся і невялікія аднапакаёвыя кватэры. 

Зараз на рынку нерухомасці бум вольнай планіроўкі, г.з. у кватэрах  сцен унутры няма наогул. Іх кожны наваселец дабудоўвае сам, як гаворыцца, на свой густ і кашалёк. 

Якія кватэры ўзначаляць топ-продажаў у Беларусі праз 10 гадоў? На што ўжо сёння звяртаюць увагу забудоўшчыкі?  Усё гэта даведаўся наш карэспандэнт Яўген Калаўр (відэа).