На межах з-за калючай агароджы працягваюць гінуць жывёлы

23 октября 2021

За суткі на літоўска-беларускай мяжы загінулі лось і казуля. Раніцай адразу два трупы дзікіх жывёл выяўленыя пагранічным нарадам на ўчастку Лідскага пагранатрада. У першым выпадку ў "канцэрціне" заблытаўся лось. Жывёліна спрабавала перайсці з літоўскага на беларускі бок. З-за глыбокіх ран, пакінутых загародай, жывёліна страціла шмат крыві і памерла. У другім выпадку ў літоўскі калючы дрот трапіла казуля. Выратаваць жывёліну таксама не ўдалося.