На радзіме Якуба Коласа пасадзяць дубы

4 ноября 2014

Сёння на радзіме Коласа ў Стаўбцоўскім раёне ў памяць аб Песняру пасадзяць дубы ва ўжо створаным некалькі гадоў таму скверы. Таксама дрэвы пасадзяць і ў гонар 55-годдзя музея імя Якуба Коласа, якое адзначаецца ў снежні. Мерапрыемствы пройдуць у рамках літаратурна-навуковага свята Каласавіны, якія ўжо 29-ы раз у пачатку лістапада праводзяцца ў Мінску і на Стаўбцоўшчыне.


Пасля навуковай канферэнцыі - а сёлета ўдзельнічалі 45 коласазнаўцаў з Беларусі і Расіі - будзе выдадзены зборнік артыкулаў і дакладаў усіх удзельнікаў Каласавін.