На рацэ Віцьба зімуе зграя дзікіх качак

8 февраля 2014

Дзікая прырода ў цэнтры Віцебска. На рацэ Віцьба зімуе зграя дзікіх качак. Для гараджан гэта звыклая карціна. Кожную зіму птушыныя аддаюць перавагу халодным водам беларускай ракі. Жыхары Віцебска пастаянна прывозяць сюды хлеб і збожжа, а калі маразы амаль скавалі раку, неабыякавыя людзі прасеклі на вадаёме палонку.