На Радаўніцу плануецца вывесці на маршруты да 300 дадатковых адзінак

20 апреля 2015

На Радаўніцу плануецца вывесці на маршруты да 300 дадатковых адзінак грамадскага транспарту. 21 красавіка будзе значна павялічаны транспартны паток у напрамках да Заходніх, Каладзішчанскіх, Паўночных, Міханавіцкіх і Чыжоўскіх могілак. Час працы маршрутаў - з 7 гадзін раніцы да 8 вечара. Маршруты будуць працаваць ў экспрэс-рэжыме. Кошт праезду на аўтобусах у межах горада будзе складаць ад 3 да 4 тысяч рублёў, а на прыгарадных маршрутах квіткі можна будзе набыць па дадатковых прыгарадных тарыфах. ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.