На прамую тэлефонную лінію Міністэрства ЖКГ за тры дні паступіла больш за 200 званкоў

21 октября 2017

За тры дні працы прамой тэлефоннай лініі Міністэрства ЖКГ паступіла больш за 200 званкоў. Прапановы датычыліся службы 115, капітальнага рамонту, цеплавой мадэрнізацыі. Што да скаргаў, то па іх прымаюцца меры рэагавання. Па магчымасці тыя, хто звярнуўся на прамую лінію, адразу атрымлівалі адказ на пытанне, што хвалюе, альбо прымаліся меры для вырашэння праблемы.