На праспекце Пераможцаў праходзяць апошнія падрыхтоўкі да парада

3 июля 2019

У механізаванай калоне сёлета пройдзе больш як 280 адзінак тэхнікі. Гэта як легендарныя танкі - такія, як Т-34, які адкрые калону з тэхнікай, так і найноўшыя ўзоры. 

Дарэчы, у парадзе прымуць удзел каля 70% новай або мадэрнізаванай тэхнікі. Сярод іх зенітна-ракетныя комплексы "Паланэз" і БУК, бранявік "Абаронца" і разведвальна-дазорная машына БРДМ-4Б (відэа).