На праспекце Пераможцаў Мінск ператварыўся ў сярэдневяковы горад

14 сентября 2013

На праспекце Пераможцаў у гэтыя хвіліны Мінск ператварыўся ў сярэдневяковы горад. Тут праходзяць шматлікія турніры з рознымі відамі зброі. За бітвамі назіраюць не толькі чароўныя дамы, але і мінчане, і госці сталіцы. Наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч таксама далучылася да свята.



Больш прывычнае відовішча ў цэнтры горада - людзі на веласіпедах ці скутарах. Але каб на конях і ў зброі - такое ўбачыш нячаста. У свята горада вырашылі цэнтр аддаць на водкуп тых, хто адраджае мінулае.


Міхаіл з Мінска - так назваўся гэты рыцар - з асаблівым гонарам трымае ў руках шчыт з выявай герба роднага горада. У дзень нараджэння сталіцы даказаць, што менавіта ён лепшы з лепшых будзе няпроста: усё ж такі сапернікі - таксама людзі сур'ёзныя. Але дома, як кажуць, і сцены дапамагаюць. А таму выйсці пераможцам, хай і цяжка, але ж атрымліваецца.


Трымацца ў сядле і пры гэтым папасці кап'ём у цэль - напрыклад, задачка не для ўсіх. Але сапраўдныя рыцары з ёй спраўляюцца.


Гэта падобна на кіно пра рыцараў, толькі ўсё выглядае куды больш натуральна. Гледачоў ад рысталішча аддзяляюць літаральна некалькі метраў. А самыя смелыя, пасля бітвы могуць нават пагладзіць каня і патрымацьу руках сапраўдны меч.


Тут жа побач - турнір лучнікаў. Трапіць з некалькіх дзясяткаў метраў - у дзясятачку - задача не для аматараў. Тым больш, што лук - гэта не цацка і не элемент антуражу, а самая сапраўдная зброя. Пры дапамозе якой мінчане не раз адбіваліся ад ворагаў.


Такой аўтэнтычнай і старадаўняй пляцоўка ля стэлы Мінск - горад-герой застанецца да 22 гадзін вечара. А таму паспець дакрануцца да далёкага мінулага зможа кожны.