На праспекце Незалежнасці ў суботу і нядзелю будзе часова абмежаваны рух

27 сентября 2013

Гэта звязана з заменай асфальтавага пакрыцця. А на ўчастку ад вуліцы Філімонава да Каліноўскага - цалкам закрыты рух тралейбусаў. Таму ўносяцца змяненні ў маршруты № 1, 41, а 56-ты ўвогуле адмяняецца. Узамен будзе працаваць аўтобус №956. Праезд пакуль будзе каштаваць 2 тысячы рублёў, а ўжо з 1 кастрычніка - на 500 рублёў больш.