Лямпы эканомныя, зберагаюць да 30 % энергіі. Апоры зробленыя з тонкага металу, што дазваляе значна знізіць траўматычнасць падчас ДТЗ. Аднаўляюць светлавое аздабленне і на вуліцы Прытыцкага. Ужо ўсталяваны святлодыёдныя фігуры ласіхі з ласянём. У вышыню яны каля 4 метраў. Таксама да Дня горада з'явіцца і святочная ілюмінацыя.
Новы светлавы аб'ект чакаецца і на плошчы Якуба Коласа. Гэта будуць лісты рукапісу.













