На праспекце Незалежнасці прайшоў парад спецтэхнікі ратавальнікаў

22 июля 2017

Напярэдадні Дня пажарнай службы ва ўсіх абласных гарадах краіны сёння прайшлі святочныя мерапрыемствы.

Самае маштабнае адбылося ў цэнтры сталіцы. На праспекце Незалежнасці прайшоў парад спецтэхнікі ратавальнікаў ад коннай пажарнай аховы да сучасных узораў пажарных разлікаў. Машыны праехалі ад цырка да плошчы Перамогі. Вывераным крокам прайшлі і байцы МНС. За ўрачыстасцю назіралі тысячы гледачоў.

Зрэшты, на гэтым урачыстасці не закончыліся. У парку Горкага ратавальнікі разгарнулі інтэрактыўныя зоны для дзяцей. Сапраўднае шоу на вадзе адбылося на рацэ Свіслач.