На праспекце Незалежнасці праходзіць трэніроўка роты ганаровай варты

29 апреля 2016

Рэпетыцыі ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 9 Мая, пачынаюцца ў Мінску. У гэтыя хвіліны на праспекце Незалежнасці праходзіць трэніроўка роты ганаровай варты. Зараз рух транспарту на галоўнай магістралі горада абмежаваны да 23 гадзін на ўчастку ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова. Такія абмежаванні будуць дзейнічаць 2 і 3 мая з 19:00 да 21:00.