На праспекце Дзяржынскага адкрылі мемарыял Памяць брацкай магілы

7 ноября 2013

Сённяшняя дата напоўненая і сімвалічнымі падзеямі. Пасля рэканструкцыі на праспекце Дзяржынскага некалькі гадзін таму адкрылі мемарыял Памяць брацкай магілы. Гэтае месца вядзе афіцыйную гісторыю з васьмідзясятых гадоў. Спачатку стэла Слава героям Вялікай Айчыннай вайны. А сёння гэта архітэктурны комплекс, які сімвалізуе жанчыну ў смутку, якая аплаквае загінуўшых салдатаў.



Дарэчы, мемарыяльны комплекс абноўлены за кошт добраахвотных ахвяраванняў прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў Маскоўскага раёна сталіцы.