На прадпрыемстве "Гомельшпалеры" пачалі ліквідацыю шуму і паху, якія сталі прычынай скаргаў ад мясцовых жыхароў

22 марта 2019

На прадпрыемстве "Гомельшпалеры" пачалі выконваць даручэнні   па ліквідацыі шуму і непрыемнага паху, якія сталі прычынай хвалі скаргаў ад мясцовых жыхароў. Пытанне агучылі жыхары Гомеля падчас акцыі БелТА "Ваша пытанне Прэзідэнту".

На дадзены момант праца ўчастка трафарэтнага друку  спыненая. Пачалася трансфармацыя сістэмы газавыдалення. Абсталяванне  пакрылі спецыяльным шумапаглынальным саставам. Змянілі напрамак  выкідваемых газаў. Гэта дазволіць знізіць узровень вібрацыі. Фільтры зробяць падвойнымі. Трубу падоўжаць на 14 метраў. Таксама яе ўвянчаюць  конусападобнай канструкцыяй  для большага рассейвання выкідваемых газаў. На секцыях шпалерадрукарскай  лініі  ўстаноўлены  ахоўныя экраны для ўлоўлівання выкідаў. Гэта дазволіць засцерагчы працаўнікоў прадпрыемства. Вынікі даследавання проб,  узятых на прадпрыемстве расійскімі спецыялістамі,   павінны быць гатовы ў найбліжэйшыя дні.       

Нагадаем, гэта тэма стала першай у нашай ужо пастаяннай рубрыцы  "Зваротная сувязь" па слядах “Вялікай размовы  з Прэзідэнтам”. Будзем і далей трымаць сітуацыю на кантролі.