На прадпрыемстве "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт" у Докшыцкім раёне гаварылі пра рэферэндум, які хутка адбудзецца

19 февраля 2022

Да чаго прывядуць змяненні, як яны закрануць інтарэсы грамадзян, чаму так важна ўзяць удзел у рэферэндуме. Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна з працоўным калектывам прадпрыемства "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт" у Докшыцкім раёне. Жыхары гэтага рэгіёна актыўна далучыліся да абмеркавання праекта Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь. Было створана сем экспертных груп з ліку кіраўнікоў, дэпутатаў, членаў райвыканкама і прэзідыума райсавета, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Праведзена 150 дыялогавых пляцовак, удзел у якіх узялі больш чым 2 з паловай тысячы чалавек. Усе прапановы, што прагучалі падчас сустрэч, перадаваліся ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. 

Падчас сустрэчы з кіраўніком вобласці гучалі і надзённыя пытанні ад жыхароў раёна. Гэта добраўпарадкаванне населеных пунктаў, развіццё турызму, стан дарожнай сеткі.