На праваслаўным календары сёння Дзяды

5 ноября 2016

На праваслаўным календары сёння Дзяды, або восеньская Бацькоўская субота. Беларусы памінаюць сваіх памерлых сваякоў. Па традыцыі, у цэрквах праходзяць асаблівыя службы. Вернікі падаюць памінальныя запіскі, ставяць свечкі і моляцца за спачын душы памерлых блізкіх. Дома ўвечар прынята гатаваць памінальную вячэру, ставіць асобны сталовы прыбор для памерлых. На стале павінна быць няцотная колькасць страў. Пасля трапезы посуд не прыбіраюць да раніцы. Восеньскія бацькоўскія дні, акрамя Беларусі, адзначаюць яшчэ ў Расіі, Украіне, Балгарыі і іншых славянскіх краінах.