У Мінску на пасты ля пешаходных пераходаў разам з супрацоўнікамі ДАІ выходзяць і валанцёры

12 февраля 2019

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў гэтыя дні звяртаюць асаблівую ўвагу на пешаходаў, веласіпедыстаў і вадзіцеляў гужавога транспарту, якія рухаюцца ўздоўж трас. Правяраюць, як выконваюцца правілы дарожнага руху, ці ёсць у наяўнасці флікеры. А ў сталіцы на пасты ля ажыўленых пешаходных пераходаў разам з супрацоўнікамі ДАІ выходзяць і валанцёры - прадстаўнікі сталічных прадпрыемстваў. Вадзіцелям неабходна зніжаць хуткасць загадзя і не паркавацца бліжэй за пятнаццаць метраў ад "зебры".

За пераход дарогі ў непазначаным месцы прадугледжаны штраф да 75 рублёў.