На панядзелак аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

22 сентября 2018

У Беларусі летняя спякота ўжо змянілася дажджлівай восенню. Новыя тэмпературныя рэкорды пабітыя адразу ў некалькіх гарадах Беларусі. Напярэдадні ў Мінску максімальная тэмпература склала плюс 27. У Віцебску пабіты рэкорд 81-гадовай даўнасці. Слупок тэрмометра падняўся да 26,9 градуса. У Гродне і Магілёве ўчора было зафіксавана - 26,4 і 27,3 градуса цяпла адпаведна. А ў Жыткавічах і Беразіно - плюс 28. Рэкорды абнавіліся і ў Мазыры, Пінску і іншых гарадах. Але на змену цяплу ўжо ідзе восеньскае надвор'е. Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. На панядзелак аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.