На паўмільярда рублёў нагандлявалі сталічныя прадпрыемствы падчас кірмашу

9 декабря 2013

Паўмільярда рублёў - на такую суму нагандлявалі сталічныя прадпрыемствы падчас спецыялізаванага кірмашу, што адбыўся ў мінулыя выхадныя. Па зніжаных цэнах мінчане змаглі набыць адзенне, бытавую тэхніку, тавары для дома, касметыку - нагадаем, тавары прадаваліся без гандлёвай надбаўкі. Усяго удзел у выставе-кірмашы прынялі больш за 40 сталічных прадпрыемстваў.


У планах мэрыі - правесці аналагічныя кірмашы да Новага года, каб мінчане і госці сталіцы змаглі набыць усё неабходнае да надыходзячых святаў.