На палігоне ў Казахстане беларускія ракетчыкі выканалі баявыя пускі з сістэмы "Паланэз"

15 мая 2019

Высокая дакладнасць і кароткі час нанясення ўдараў. Сёння раніцай беларускія ракетчыкі выканалі баявыя пускі з рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз" і тактычных комплексаў "Кропка". Манеўры адбыліся на палігоне Сары-Шаган у Казахстане. Усе цэлі былі паражоныя разлікамі рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна, а таксама ракетных брыгад.