На палігоне Асіповіцкі паспяхова выпрабавана мадэрнізаваная рэактыўная сістэма залпавага агню "Ураган"

10 Кастрычніка 2019

Усе работы па паляпшэнні РСЗА былі праведзеныя на прадпрыемствах Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі. Падчас паглыбленай мадэрнізацыі былі значна палепшаны тактыка-тэхнічныя характарыстыкі баявой машыны. Адзначым, што гэта былі толькі папярэднія выпрабаванні. Наперадзе ўдасканаленне некаторых элементаў машыны. У хуткім часе пройдуць дзяржаўныя выпрабаванні. Ужо пасля гэтага будзе вырашацца пытанне аб пастаўцы баявой тэхнікі ва Узброеныя сілы.