На палігоне Абуз-Лясноўскі стартавалі вучэнні "Пошук"

15 октября 2019

2 тысячы вайскоўцаў і звыш 250 адзінак тэхнікі. На палігоне Абуз-Лясноўскі стартавалі вучэнні "Пошук". Гэта частка маштабных аператыўна-стратэгічных манеўраў АДКБ "Баявое братэрства - 2019". Сваё майстэрства прадэманструюць байцы з Беларусі, Арменіі, Казахстана, Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана, а таксама аператыўная група Аб'яднанага штаба АДКБ. Ім трэба будзе адпрацаваць арганізацыю і вядзенне разведкі падчас прыгранічнага ўзброенага канфлікту. Упор - на падрыхтоўку, аператыўны вывад падраздзяленняў у прызначаныя раёны, арганізацыю засад, блакіраванне незаконных узброеных фарміраванняў і вызваленне населеных пунктаў.

Наступны этап вучэнняў разгорнецца ў Расіі, а заключная фаза пройдзе ў Таджыкістане.