На палігоне Муліна працягваюцца сумесныя аператыўныя вучэнні "Шчыт Саюза - 2019"

16 сентября 2019

Механізаваныя і артылерыйскія падраздзяленні Беларусі і Расіі адбілі напад умоўнага праціўніка ў начных умовах. На палігоне Муліна пад Ноўгарадам працягваюцца сумесныя аператыўныя вучэнні "Шчыт Саюза - 2019". Напярэдадні батальённая тактычная група вяла начны абарончы бой з умоўным праціўнікам. Баявую стральбу правялі механізаваныя і танкавыя падраздзяленні, а таксама комплексы СПА. Падтрымку аказалі і артылерыйскія падраздзяленні, яны ж забяспечылі падсвятленне цэляў. 

Віталь Кісель, камандзір батальённай тактычнай групы:  "Адназначна вельмі цікава, таксама пазнавальна. Хочацца сказаць, што падраздзяленні тэрміновай службы - бляск у вачах, гэта незвычайна для іх, пазнавальна. Кожны імкнецца з гонарам выканаць пастаўленую перад ім задачу".

Як адзначылі ў Мінабароны, падчас бою вайскоўцы паказалі добры ўзровень падрыхтоўкі і зладжанасці падраздзяленняў.