На палігоне Муліна працягваецца другі этап сумесных вучэнняў "Шчыт Саюза - 2019"

17 сентября 2019
На палігоне Муліна ў Расіі працягваецца другі этап сумесных вучэнняў "Шчыт Саюза - 2019". Ён прадоўжыцца да 19 верасня. Вайскоўцы адпрацуюць пытанні кіравання войскамі падчас абароны і ўзаемадзеянні сіл дзвюх краін. Далей пачнецца актыўная фаза вучэнняў, якая завершыцца сумесным аглядам беларускіх і расійскіх войскаў. Сёння на палігон Муліна адпраўляецца здымачная група Агенцтва тэленавін. Эксклюзіўная інфармацыя з вучэнняў "Шчыт Саюза  - 2019" у нашых наступных выпусках.