На палігоне Ліпкі праходзіць актыўная фаза падрыхтоўкі да парада да Дня Незалежнасці

31 мая 2019

Танкі, бронетранспарцёры, артылерыя і ракетныя комплексы. На палігоне Ліпкі праходзіць актыўная фаза падрыхтоўкі да парада да Дня Незалежнасці. Сёлета механізаваная калона будзе складацца з 22 парадных разлікаў - 280 адзінак тэхнікі. Адзначым, што гэта на 30 узораў тэхнікі больш, чым летась. Узначаліць калону рэтратанк, не абыдзецца і без навінак. У сувязі з падрыхтоўкай да парада і рухам механізаванай калоны часова будзе абмежаваны рух у горадзе. Тэхніка адправіцца на аэрадром Ліпкі 4 і 11 чэрвеня ў 4:50 раніцы. Вяртанне запланавана 6 і 13 чэрвеня ў 19:50. Маршрут калоны пралягае па вуліцах: Заснавальнікаў - Старынаўская - Скарыны - участак МКАД.