На пошукі слядоў сваіх продкаў у Мінскай вобласці адправіліся дзясяткі археалагічных экспедыцый

14 июля 2017

Ліст скрозь стагоддзі... На пошукі слядоў сваіх продкаў у Мінскай вобласці адправіліся дзясяткі археалагічных экспедыцый. Адна з самых вялікіх разгарнула лагер у Мядзельскім раёне, дзе на беразе возера амаль тысячу гадоў таму пасяліліся старажытныя славяне. Раней навукоўцы ўжо знайшлі тут звыш сотні курганоў - месцаў пахавання, але само паселішча пакуль застаецца ў зямлі.

У адзінаццатым стагоддзі па тэрыторыі сучаснага Мядзельскага раёна праходзіла мяжа пасяленняў старажытных славян і балтаў. Пасля раскопак усе артэфакты будуць падрабязна вывучацца. Па знойдзеных фрагментах навукоўцы змогуць вызначыць культурныя асаблівасці старажытных беларусаў. І даведацца пра іх звычайны рацыён харчавання або гісторыю хваробы пэўнага чалавека.