На плошчы Незалежнасці ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміру Леніну

7 Лістапада 2019

Даніну гістарычным падзеям 1917 года сёння аддалі ў Мінску. На плошчы Незалежнасці да помніка Уладзіміру Леніну кветкі ўсклалі прадстаўнікі Кампартыі Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў, моладзевых арганізацый і працоўных калектываў. Удзел ва ўрачыстай падзеі прынялі больш чым 200 чалавек. Падзеі 1917 года спрыялі таму, што заканадаўча было замацавана права на 8-гадзінны рабочы дзень, бясплатная агульная і прафадукацыя, у тым ліку вышэйшая, права на працу і бясплатнае медзабеспячэнне. Сталі даступныя дашкольныя ўстановы.